16 сакавіка ў гімназіі прайшоў Дзень навукі. Дзень навукі – традыцыйнае свята нашай гімназіі. Ён праводзіцца з мэтай папулярызацыі дасягненняў беларускай і сусветнай навукі, фарміравання цікавасці да навуковага пошуку ў навучэнцаў, імкнення да павышэння свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі практычна ўсе навучэнцы, уключаючы навучэнцаў пачатковай школы.
У гэтым годзе напярэдадні Дня навукі на працягу тыдня прайшоў калейдаскоп прадметных дзён “Эрудыт экспрэс”.
У рамках Дня навукі 16 сакавіка для вучняў 3-4 класаў былі арганізаваны інтэрактыўныя заняткі «Адчыняем дзверы ў свет навуковай магіі», на якіх старшакласнікі паказалі малодшым школьнікам вопыты па хіміі, фізіцы і біялогіі.
У рэкрэацыі другога паверха і галерэі прайшоў конкурс постарных дакладаў для вучняў 5-8 класаў. У гэтым годзе агульнай тэмай конкурсу стала цытата французскага пісьменніка Анарэ дэ Бальзака «Сапраўдны навуковец – гэта летуценнік…” Для навучэнцаў 5-8 класаў былі арганізаваны экскурсіі, на якіх яны даведаліся шмат цікавых фактаў пра выдатных навукоўцаў свету.
Да традыцыйнай навукова – практычнай канферэнцыі старшакласнікаў далучылася “Малая Акадэмія Навук” для вучняў 3-4 класаў.
Падчас навукова – практычнай канферэнцыі прайшлі пасяджэнні ў 5 секцыях, на якіх быў заслуханы 31 даклад, праведзена пазнавальна — інтэрактыўная гульня “Родны край” і гульня – квест па матэматыцы.
У рамках Дня навукі традыцыйна прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне навучэнцаў падзякамі і грашовымі стыпендыямі за дасягненні ў алімпіядным руху і навукова-даследчай дзейнасці, а настаўнікаў — памятнымі медалямі «Starmaker».
Кіраўнікі і члены клубаў падвялі вынікі канферэнцыі.
Непаўторны каларыт святу стварылі творчыя музычныя калектывы.