Главная » Навiны » 25 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Вясновы настрой”

25 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Вясновы настрой”

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “Гімназічнае ТБ”, “Дожджык” і “АВС” (польская мова), “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Шарм” (ЭБЦ).

У адпаведнасці з планам прайшлі факультатыўныя заняткі музычнага накірунку ў 2 “М”-9 “М” класах. Навучэнцы 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па хіміі, польскай і англійскай мовах.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ (англійская мова, матэматыка), заняткі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, кансультацыі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Давайте будем беречь ПЛАНЕТУ!”, “Хто яшчэ не прачытаў?”, “Свет ведаў адкрывае кніга”. Навучэнцам 5-х класаў ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гутарцы па эканоміі вады з вопытамі і эксперыментам “Её величество Вода”. Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня водных рэсурсаў (22.03).

Навучэнцы 6-х класаў у шосты школьны дзень адправіліся ў г. Жодзіна, дзе яны наведалі з экскурсіяй завод “БЕЛАЗ”. Навучэнцы 1-х класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “За Коньком-Горбунком вместе в сказку войдем”; навучэнцы 10-х класаў – у падрыхтоўцы да раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!..”; навучэнцы 9-х класаў абмеркавалі ўдзел у раённым злёце валанцёраў. Таксама прайшла падрыхтоўка да гімназічнага конкурсу “Міс гімназія – 2017”.

У рамках гімназічнай суботы нашы навучэнцы таксама сталі ўдзельнікамі шэрагу раённых і абласных мерапрыемстваў: абласной дыстанцыйнай алімпіяды па гісторыі, цырымоніі адкрыцця спартакіяды сярод прафсаюзных арганізацый работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённага конкурсу турысцкай і патрыятычнай песні, раённага інтэлектуальнага чэмпіяната па гульні “Што? Дзе? Калі?”. Вынік удзелу гімназічнай каманды ў інтэлектуальным чэмпіянаце – 2 месца. Віншуем пераможцаў!!!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж