Главная » Навiны » ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

 Вясновыя вакацыі — час адпачыць? Не толькі! Традыцыйна заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах праходзіць менавіта падчас вясновых канікул. З 27 па 31 сакавіка ў розных гарадах Беларуі прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Толькі лепшыя з лепшых прымаюць удзел у заключным этапе! Гэта сур’ёзнае выпрабаванне і цяжкая  праца.  І ўменне сканцэнтравацца, і шанцаванне  …   5 навучэнцаў нашай гімназіі годна прадставілі г.Дзяржынск ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. І няхай не заўсёды дасягненні бываюць адзначаны дыпломамі, вы ўсе — пераможцы і мы ганарымся вамі, дарагія ўдзельнікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды!

Выказваем  шчырую падзяку настаўніку матэматыкі Караневіч Алене Генадзьеўне, настаўніку хіміі Маціеўскай Ларысе Мікалаеўне, настаўніку англійскай мовы Аляксеевай Таццяне Віктараўне!!

 Матэматыкі спаборнічалі ў горадзе Ліда Гродненскай вобласці. Вучань 10 «А»  класа нашай гімназіі   Хмара Вадзім  узнагароджаны  Дыпломам I ступені. Гармаза Аляксандра, вучаніца 10 «А» класа, узнагароджана Дыпломам III ступені  па матэматыцы!

Алімпіяда па хіміі праходзіла ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. Слабадзенюк Расціслаў, вучань 11”А” класа, узнагароджаны Дыпломам III ступені  па хіміі і ўжо можа лічыць сябе студэнтам хімфака БДУ!

Віншуем вас і жадаем далейшых перамог!

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж