20 чэрвеня вучань 10 “А” класа Слінка Канстанцін і навучэнкі 5-6 класаў, якія займаюцца ў творчай майстэрні «Шарм» пад кіраўніцтвам Смольскай С.В. ДУА «Эколага-біялагічны цэнтр Дзяржынскага раёна», Панцэвіч Анастасія, Лісаковіч Дар’я, Аўхімовіч Вікторыя, Пазняк Ганна, Вішнеўская Наталля і Цімафеева Дар’я прынялі ўдзел у III абласным эколага — патрыятычным форуме, прысвечаным 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі і Году навукі.
Мерапрыемства аб’яднала больш за 250 чалавек, якія імкнуцца захаваць прыроднае багацце і чысціню роднай Беларусі.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцы ў намінацыі «Экалогія ў маім выразе» — дзяўчынкі творчай майстэрні «Шарм» — здзівілі гледачоў модным дэфіле ў касцюмах са звычайных шпалер.
Слінка Канстанцін за актыўную даследчую работу быў узнагароджаны дыпломам у намінацыі «У свет пошуку, у свет творчасці, у свет навукі» Жадаем юным эколагам поспехаў у захаванні роднай прыроды!