Навучэнцы 3, 5, 7 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Мы ўсе разам за здароўе!”, у рамках якога былі арганізаваны: спартландыя “Вясёлыя старты” (3 класы), спартландыя «Прывітанне, восень!» (5 класы), спартыўныя спаборніцтвы «Лоўкія, дужыя, смелыя» (7 класы), легкаатлетычны крос (5, 7 класы).
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах (“Алгебра вучыць разважаць” і інш.); заняткі гурткоў “Гімназічны тэатр”, “Масцярыца” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Сталіца Беларусі – Мінск” (да Дня г. Мінска (1067 г.)), “500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню” (да Тыдня беларускага пісьменства і друку), “Давайте будем беречь Планету!”, “Мир без опасности ” (да Тыдня бяспекі дарожнага руху) і інш.
Весела і актыўна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для акцябрат і піянераў дружыны “Спадчына”, якія сталі ўдзельнікамі Дня здароўя. У суботу таксама працавалі фотазона “#гімназіяБРСМ15лет” і забаўляльная зона “15 гадоў разам”, прымеркаваныя да 15-годдзя ГА “БРСМ”.
Навучэнцы 2 “Б” класа здзейснілі экскурсію па родным горадзе, пад час якой яны наведалі эколага-біялагічны цэнтр г.Дзяржынска; а навучэнцы 8-10 класаў мелі магчымасць стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, арганізаваных у рамках Дня адчыненых дзвярэй Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.