Навучэнцы 6, 7, 8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “У здаровым целе – здаровы дух!”, у рамках якога былі арганізаваны: турнір па настольным тэнісе (7-8 класы), турнір па валейболе (7-8 класы), спартыўныя эстафеты (4 класы), першынства па баскетболе (хлопчыкі, 6 класы), рухомыя гульні.
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбным прадмеце “Фізіка”; заняткі клубаў ЮВП, ЮІДР, пасяджэнне клуба “Гармонія”; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Лега-канструіраванне”, “Ключ да поспеху”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Мастацкая разьба і выпальванне па дрэве” (ЦТДіМ) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Навуковыя дасягненні” (да Сусветнага дня навукі (10.11), “Беражы ваду, святло, цяпло!» (да МН дня энергазберажэння (11.11)), “У свеце прафесій”, “Новыя кнігі”.
Навучэнцы 2 “В” і 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі матэматычнай гульні-віктарыны “Гэтыя пацешныя жывёлы”; навучэнцы пачатковых класаў – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ і экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем цырка; выхаванцы клуба “Гармонія” – творчага конкурсу “Увага: талент!”; выхаванцы клуба “Эка” – інфармацыйнай акцыі “Энергазберажэнне – справа кожнага” і работы тэматычнай фотазоны “11 лістапада – Міжнародны дзень энергазберажэння”.
Цікава і крэатыўна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія працягнулі рыхтавацца да традыцыйнай конкурснай шоў-праграмы “Містар гімназія – 2017”. Нагадаем, што дадзенае мерапрыемства адбудзецца 11 лістапада, у суботу. А навучэнцы 5 класаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым піянерскім зборы “Мы – піянеры!”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.