Права на ахову здароўя рэгламентуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Артыкул 45 «Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання ».
Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь абавязаны турбавацца аб захаванні свайго здароўя. Дзяржава дае кожнаму магчымасць абараніць сябе ад заражэння інфекцыйнымі захворваннямі.