Главная » Навiны » 02 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Для добрых спраў жыццё нам дадзена!”

02 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Для добрых спраў жыццё нам дадзена!”

Навучэнцы 3 “Б”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Лоўкія, дужыя, смелыя”; навучэнцы 6 класаў — спаборніцтваў па баскетболе сярод дзяўчынак (у рамках агульнагімназічнай спартакіяды). У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, пасяджэнне клуба “Інтэлект”; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Робататэхніка”, “Ключ да поспеху”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Што? Дзе? Калі?” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Скажы жыццю “Да!” (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам (01.12)), “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі” (да Сусветнага дня хатніх жывёл (30.11)) і і інш.
Навучэнцы 4 “Б” класа сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Чараўніца-зіма”; навучэнцы 3 “В” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; навучэнцы 6 “Б” класа — гадзіны пытанняў і адказаў «Бяда з імем СНІД» (у рамках дзейнасці РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); выхаванцы клуба “Інтэлект” – матэматычнага пасяджэння «У краіне натуральных лічбаў», а выхаванцы клуба “Кліа” – адкрыцця раённага музейнага марафона “Музей і дзеці”.
Гімназісты таксама мелі магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах СППС, прымеркаваных да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам (01.12) і ў раённым фестывалі творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку”.
Карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у традыцыйнай акцыі “Добры горад”, арганізаванай у рамках фестывалю.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж