Главная » Навiны » 16 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

16 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

Навучэнцы 3 “А”, 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Зімовы калейдаскоп”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, пасяджэнні клубаў “Кліа”, “Інтэлект”, ЮІД; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Што? Дзе? Калі?”, “Юны робататэхнік”, “Спартыўнае арыентаванне” (РЦТіК) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пагартаем старонкі “Чырвонай кнігі” (да Міжнароднага дня правоў жывёл (10.12)), “Эйфель Аляксандр Густаў (1832-1923)” (да 185 –годдзя з дня нараджэння (15.12)), “Чытаем разам з сябрамі” і інш.
Навучэнцы 1 “А” класа сталі ўдзельнікамі традыцыйнай акцыі “Птушкі на кармушцы”; навучэнцы 4 “В” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; выхаванцы клуба “X-Stream” — пазнавальнай гульні-майстэрні «It’s the Most Wonderful Time of the Year!… »; навучэнцы 7 “М” класа — віктарыны «У госці да … гарбаты» і класнага чаяпіцця.
Карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у абласным спартыўна-масавым свяце «Ферзь і пешка» і падрыхтоўцы да Навагодніх мерапрыемстваў для навучэнцаў 5-8 класаў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж