Главная » Навiны » 23 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Новы год да нас ідзе…”

23 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Новы год да нас ідзе…”

Навучэнцы 3 “Б”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі навагодніх эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, пасяджэнні клубаў “Эка”, “ЮІД”; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Lingwista”, “Юны робататэхнік” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Алене Васілевіч — 95 гадоў” (22.12.1922), “Дядя Фёдор, Пёс и Кот” (да 80-годдзя Э. Успенскага (22.12.1937)), “Новыя кнігі” і інш.
Навучэнцы 8-х класаў сталі ўдзельнікамі экалагічнай гадзіны, арганізаванай у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Чытаем кнігу прыроду”; навучэнцы 4 “Б” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; навучэнцы 4 “М” і 4 “В” класаў — акцыі СППС “Бяспечныя канікулы”; выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах па вывучэнні польскай мовы — святочнай гадзіны “Насустрач Калядам!..”; навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа — гульні-квэсту “Мой прыфесійны выбар” (на базе ДУА “СШ № 2 г. Дзяржынска”); навучэнцы 3-х класаў – экскурсіі ў Чэрвеньскі раён з наведваннем аграсядзібы “Фольварк королевской голубики”; навучэнцы 8-11 класаў – рэспубліканскага ІТ-мерапрыемства “STEM-фестываль 2017: год навукі” (у рамках рэалізацыі агульнагімназічнага праекта “ТэхнаДОМ”).
Насычана і цікава шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у абласным дабрачынным навагоднім свяце (у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”), раённым конкурсе “Вучань года Дзяржынскага раёна-2017” і падрыхтоўцы да Навагодніх мерапрыемстваў для навучэнцаў 1-11 класаў.
На базе нашай гімназіі таксама прайшоў XV Абласны адкрыты кругласутачны турнір па гульні “Інтэлектуальны марафон” (23-24.12.17).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж