Главная » Навiны » Аб удзеле ў рэпетыцыйным тэсціраванні

Аб удзеле ў рэпетыцыйным тэсціраванні


Увага! УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы. Трэці  этап рэпетыцыйнага тэсціравання  абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі (без выдачы сертыфікатаў) на базе гімназіі  праводзіцца ў красавіку  2019 года.

Азнаёміцца з графікам рэпетыцыйнага тэсціравання ў красавіку 2019 года тут ці спампаваць графік !!!

Для ўдзелу ў трэцім этапе рэпетыцыйнага тэсціравання, які адбудзецца  на базе гімназіі г. Дзяржынска  з 11 па 17 красавіка  2019 года неабходна да  4 красавіка 2019 года зарэгістравацца on-line   на сайце гімназіі або  падаць заяўку з указаннем прозвішча, імя вучня і выбраных прадметаў па адрасе: вул. 1-Ленінская, 21 (кабінет № 20)  або па телефонах  96693,     8029 7710902 .  
Кошт тэсціравання  па адным вучэбным прадмеце — 7 рублёў .
ВАЖНА:  Аплата ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы «Разлік» адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж