Навучэнцы 3 “А”, 3 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Здароўе – гэта здорава!”; навучэнцы 8-10 класаў – спаборніцтваў па валейболе. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы гімназіі таксама мелі магчымасць наведаць каток.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах “Фізіка” і “Матэматыка”; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў). Бацькі будучых першакласнікаў сталі ўдзельнікамі сустрэчы-кансультацыі з педагогам-псіхолагам гімназіі.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Дзень Серафіма Сароўскага (15.01) – старонка календара”, “Славутага Полацка сын” (да 70-годдзя Н. Гальпяровіча), “Ходзіць добры дзед па свеце” (да 75-годдзя М. Чарняўскага). Навучэнцы 4 “А”, 4 “Б” класа паўдзельнічалі ў бібліятэчнай гадзіне “Юны выратавальнік”, прымеркаванай да Дня выратавальніка ў Беларусі (19.01).
Навучэнцы 3 “Б”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі краязнаўчага калейдаскопа “Жыву і дыхаю, мой край, табою!”; навучэнцы 3 “А” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; навучэнцы 5 класаў – віртуальнага падарожжа “Славянскі круг” — “Belarus among Slavonic Countries” (у рамках дзейнасці клуба “X-Stream”); выхаванцы клуба “Інтэлект” – матэматычных майстэрань; выхаванцы клуба “Гармонія” — I Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Кітайская зорка”. Вынік удзелу – 1 месца!
Цікава і карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у пасяджэнні Савета дзіцячага раённага Парламента.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.