Навучэнцы 3 “А”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”, а навучэнцы 5-х класаў — турніра па баскетболе, які прайшоў асобна для хлопчыкаў і дзяўчынак. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў).
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Дзень Дзеда Мароза і Снягуркі”, “Беражы ваду, святло і цяпло”, “Зямля з блакітнымі вачыма” (да Сусветнага дня водна-балотных абшараў), “Зімовыя перамены ў прыродзе” і інш.
Навучэнцы 2 “В”, 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі гульнёвай праграмы “У краіне Вітамініі” (у рамках дзейнасці рэсурснага цэнтра “Школа здароўя”); навучэнцы 4 класаў – гульні-падарожжа ў Dreamland» (у рамках дзейнасці клуба “X-Stream”); навучэнцы 8 класаў – экалагічнага серпантына “Адыходы ў даходы” (у рамках рэалізацыі праекта “Чытаем кнігу прыроды”); выхаванцы клуба “ЮІД” – раённай Алімпіяды па ПДР (вынік удзелу — 3 месца!).
Безумоўна, што цэнтральным мерапрыемствам гімназічнай суботы стаў традыцыйны Вечар сустэчы з выпускнікамі, удзельнікамі якога сталі навучэнцы, педагогі і выпускнікі ўстановы 1978, 1983, 1988, 1993, 1998, 2003, 2008, 2013 і 2017 гадоў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.