Главная » Навiны » 10 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”

10 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”

Навучэнцы 3, 5, 6, 7, 8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны турнір па спартыўнай гульні “Два агні” (5 класы), катанне на каньках, санках, лядзянках (3, 5-8 класы), спартыўныя эстафеты (3 класы), спаборніцтвы па лыжных гонках (6-8 класы), рухомыя гульні для ўсіх жадаючых.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы гімназіі таксама прынялі ўдзел у Першынстве Беларусі па шахматах.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Юны журналіст” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў), заняткі па кітайскай мове.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пісьменнікі-юбіляры” (М. Прышвін – 145 г. з дня нараджэння, В. Дунін-Марцынкевіч –210 г. з дня нараджэння, Ж. Верн – 190 г. з дня нараджэння), “Прайшла праз дзяцінства вайна” (да Дня юнага героя-антыфашыста (08.02)) і інш. А для навучэнцаў 4 “В” і 4 “М” класаў у бібліятэцы была арганізавана пазнавальная віктарына па рэсурсазберажэнні “Будзем эканомнымі”.
Навучэнцы 2 “М”, 2 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнага рынга “Казачны дзянёк”; выхаванцы клуба “Інфа” — гарадскога конкурсу камп’ютарнага малюнка “Горад маёй мары”, а выхаванцы клуба “Кліа” – раённай алімпіяды па краязнаўстве пад дэвізам “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”.

У рамках падрыхтоўкі да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды знаўцы матэматыкі прынялі ўдзел у навучальным курсе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навучэнцы гімназіі таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні раённага клуба для падлеткаў “Шаг наперад”, у рамках якога прайшла сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, ветэранамі афганскай вайны Дзяржынскага раёна.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж