У суботу, 17 лютага 2018 года, вучні 5-х класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі сабраліся ў школе, каб падзяліцца думкамі пра тое, што такое дабрыня, ветлівасць і шчырасць. Дарэчы, мерапрыемства так і называлася—“ Нашы шчырыя сэрцы”. Вучні не толькі разважалі, чыталі вершы, але і прынялі удзел у майстар-класе і навучыліся рабіць сэрцы у тэхніцы арыгамі. Кожны вучань забраў з сабою дадому маленькі сувенір, зроблены сваімі рукамі, — сэрца, шчырае сэрца.