Главная » Навiны » 24 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

Дз Колледж

24 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.

Навучэнцы 3 “Б”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Мы з татам – сапраўдныя мужчыны”, навучэнцы 9-11 класаў – традыцыйнага ваенна-спартыўнага свята “А ну-ка, хлопцы!”, а выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Спартыўнае арыенціраванне” (РЦТіК) – адкрытага першынства Дзяржынскага раёна па спартыўным арыенціраванні “Арыент-шоў-2018”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Што? Дзе? Калі?” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў).

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Наша харчаванне”, “Родная мова – крыніца празрыстая” (да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02)), “Дарогамі вайны” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл РБ), “100 гадоў П. Машэраву” і інш. Навучэнцам 5 класаў у бібліятэцы была прапанавана конкурсная праграма “Літаратурныя гонкі”.

Навучэнцы 6 класаў сталі ўдзельнікамі гімназічных спаборніцтваў на лепшага знаўцу правіл дарожнага руху; навучэнцы 1-4 класаў — раённых Дзён творчасці і спаборніцтваў для вучняў пачатковых класаў, якія прайшлі на базе нашай гімназіі; навучэнцы 11 класаў – XX Рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характеру (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах.

Навучэнцы 9-11 класаў наведалі заняткі вучэбных курсаў па матэматыцы для ўдзельнікаў 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды і па англійскай мове.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А. 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”