Ужо які год запар у гімназіі праводзіцца традыцыйнае ваенна-спартыўнае свята «А ну-ка, хлопцы!», якое у гэтым годзе было прымеркавана да 100 – годдзя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтвы праводзіліся па такіх відах спорту як падцягванне, чаўночны бег, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, зборка магазіна АКМ. Па выніках удзелу ва ўсіх конкурсах пераможцамі сталі наступныя навучэнцы:
1 месца – Янушкевіч Уладзіслаў 10 “А” клас,
2 месца – Нікіцін Пётр 11 “А” клас,
3 месца – Дзешчыц Уладзіслаў 11 “Б” клас.
Віншуем, хлопцаў з перамогай і жадаем поспехаў!
Педагог-арганізатар Галавацкая А.А.