Главная » Навiны » 3 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

3 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.
Навучэнцы 3 “Б”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. Навучэнцы 5-10 класаў мелі магчымасць пакатацца на каньках, санках, ляжах, лядзянках. Гімназісты таксама прынялі ўдзел у першым этапе раённых камандных спаборніцтваў па шахматах “Белая ладдзя”, які прайшоў на базе нашай гімназіі.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа (11 кл.), факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў); заняткі клуба ЮІД.
Навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа (10 клас) адправіліся з экскурсіяй ў г.Мінск, дзе яны наведалі Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, які дзейнічае на базе БДПУ імя М.Танка.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Скажы жыццю “Да!” (да Сусветнага дня барацьбы з наркаманiяй і наркабізнесам), “Кім быць?” (для навучэнцаў 9 класаў), “Аўтары любімых нашых кніг” (да Суветнага дня пісьменніка (03.03)), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 3 класаў у бібліятэцы была прапанавана пазнавальная гульня “У свеце прафесій”.
Навучэнцы 5 класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гадзіны “Мы і права”; хлопчыкі і дзяўчынкі 6 “Б” класа – калейдаскопа віншаванняў “23+8”; навучэнцы 2 “В”, 3 “Г” класаў – майстар-класа “Дарыце мамам кветкі”; выхаванцы клуба “X-Stream” — віктарыны “The Women Who Changed the World” (для 7 класаў); актывісты вучнёўскага самакіравання — лабараторыі поспеху “Партфоліа лідараў” (для 7-8 класаў).
Гімназісты таксама змаглі наведаць выставу навукова-інжынерных праектаў навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair-2018» (у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “ТэхнаДом”).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж