У гуртку “АВС” займаюцца пяцікласнікі, якія з задавальненнем вывучаюць польскую мову. І разам з тым яны з захапленнем удзельнічаюць у конкурсах і святах на польскай мове.
17 сакавіка гэтага года ў Мінску адбыўся агляд-конкурс чытальнікаў – аматараў польскай дзіцячай паэзіі. Ён быў прысвечаны Вандзе Хатомскай, якая выдала каля двухсот кніг для дзяцей. Яе імя стаіць у шэрагу такіх вядомых польскіх дзіцячых паэтаў, як Ян Бжэхва і Юліян Тувім.
Як сапраўдныя артысты паказалі сябе пры чытанні жартоўных вершаў Ванды Хатомскай вучні пятых класаў Аліса Сікорская, Соф’я Сахвон і Ігнат Варывончык.
Такія выступленні дапамагаюць раскрыцца вучням і садзейнічаюць пашырэнню іх ведаў пры вывучэнні замежных моў.
Настаўнік польскай мовы Шчарбіна Б.У.
P.S. Хочацца адзначыць, што ў гэтым навучальным годзе Браніслава Уладзіміраўна была ўзнагароджана Медалём Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Польшча за асаблівыя заслугі ў галіне адукацыі і выхавання дзяцей. Уручэнне медаля і пасведчання адбылося ў Доме дружбы ў Мінску, уручыў Медаль Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РП у Беларусі Конрад Марцін Паўлік. Мы ганарымся, што такія настаўнікі працуюць у нашай гімназіі!