Главная » Навiны » 17сакавіка  гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

17сакавіка  гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка”, “Масцярыца”, “Што? Дзе? Калі?”, “Юны журналіст” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў); заняткі па вывучэнні кітайскай мовы; пасяджэнне клуба “Кліа”; падрыхтоўка да раённага свята “Баль! Баль! Баль!”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Блакітныя стужкі Беларусі” (да Міжнароднага дня рэк), Асноўны закон краіны” (да Дня Канстытуцыі РБ (15.03)), “Веснавыя перамены ў прыродзе”, “Яны жывуць побач з намі” і інш.

Навучэнцы 2 “М”, 2 “Г” класаў у суботні дзень сталі ўдзельнікамі конкурсу на лепшы плакат “Пажарным можаш ты не быць…” і майстар-класа “Беларускія традыцыі і абрады” у ЦТДіМ; навучэнцы 6 класаў — мерапрыемства паралелі 6 класаў; навучэнцы 2-4 класаў – экскурсіі ў Несвіжскі замак; выхаванцы клуба “Гармонія” – канцэрта інструментальнай музыкі на базе гімназіі і ўрачыстай часткі раённай спартакіяды прадстаўнікоў аграрна-прамысловага комплексу на базе ДЗЮСШ; актывісты БРПА і БРСМ — занальнага тура абласнога этапу V Рэспубліканскага спартыўна-патрыятычнага марафону “Будзь здаровым!” і у раённага конкурсу агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні!”.

Гімназісты таксама прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму ў залах і ў абласным аглядзе-конкурсе чытальнікаў аматараў польскай дзіцячай паэзіі

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж