Навучэнцы 2 “В”, 2 “Г”, 2 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “Асновы праграмавання”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі клуба ЮІДР і пасяджэнне клуба “Эка”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Чароўны свет птушак” (да Міжнароднага дня птушак (01.04)), “Гарады-пабрацімы Міншчыны і Падмаскоўя” (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (02.04)), “Коннік без галавы” (да 200-годдзя М. Рыда), “Гэты цуд завецца – кніга” і інш.
Навучэнцы 1 “М”, 3 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Здароўе – тваё шчасце”, арганізаванай у рамках дзейнасці гімназічнага РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя” і першага этапу рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка” (для 1-ай узроставай катэгорыі); навучэнцы 8 класаў – гульні-віктарыны «Вуснамі прыроды” (у рамках педагагічнага праекта “Чытаем кнігу прыроды”); навучэнцы УК — майстар-класа па вырабе Велікодных сувеніраў (на базе ЦТДіМ Дзяржынскага раёна).
Цікава і карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у сустрэчы з першым дырэктарам гімназіі Міронам М.У. “Жывая сувязь пакаленняў” і падрыхтоўцы да прыёму навучэнцаў 2-х класаў у шэрагі акцябрат.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.