Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет “Вясёлыя старты”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”. Прайшла падрыхтоўка да Першынства Мінскай вобласці па шахматах “Белая ладдзя”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка” і інш.; заняткі клуба ЮІДР і пасяджэнне клуба “Інфа”; 3 этап РТ па вучэбных прадметах.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Добрыя кнігі”, “Давайце будзем берагчы Планету!” (да Дня экалагічных ведаў (15.04)), “Зоркі глядзяць на нас” (да Сусветнага дня авіацыі і касманаўтыкі (12.04)) і інш.
Навучэнцы 3 “А”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі тэатралізаваных гульняў “Экалагічная мазаіка”; навучэнцы 7 “М” класа, педагогі – працоўнага дэсанта “Чыстая гімназія – чысты горад!”.
Цікава і карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да прыёму навучэнцаў 2-х класаў у шэрагі акцябрат і раённага злёту-конкурсу атрадаў ЮІДР.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.