Чым далей ад нас пераможны май 1945-га, тым больш мы не маем права забываць тых, хто не вярнуўся з вайны.
Дзень Перамогі — незабываемае светлае свята мірнай вясны. Сярод кіпучых штодзённых спраў мы часам забываем, што наша краіна жыве ў міры, дзякуючы подзвігу мільёнаў тых, хто загінуў за Радзіму. Свяшчэнную памяць пра бессмяротны подзвіг мы з вамі прызваныя берагчы, вучыць гэтаму сваіх дзяцей, унукаў.
Напярэдадні свята Перамогі педагогі і навучэнцы пачатковых класаў гімназіі г. Дзяржынска прапанавалі правесці акцыю “Кветкі Вялікай Перамогі”, наведаць Брацкія могілкі і ўскласці кветкі да помніка невядомаму салдату. Мы запрашаем далучыцца ўсіх неабыякавых, удзячных, усіх, хто нясе ў сваім сэрцы памяць аб гэтай вялікай і трагічнай падзеі!