Главная » Галерэя » Мы – нашчадкі Перамогі!..

Мы – нашчадкі Перамогі!..

9 мая навучэнцы, бацькі, педагогі гімназіі сталі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 73-яй гадавіны Вялікай Перамогі.
Кіраўніцтва гімназіі, педагогі, навучэнцы 6-11 класаў прынялі ўдзел ў святочным шэсці на гарадскую плошчу, мітынгу, а затым – ва ўрачыстым шэсці на Брацкія могілкі. Святочная калона гімназіі была ўпрыгожана кветкамі і шарамі ўсіх колераў вясёлкі, а таксама шчырымі, радаснымі ўсмешкамі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
У рамках правядзення мітынга прайшла цырымонія ўшанавання ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, пад час якой піянеры дружыны гімназіі ўручылі ветэранам кветкі, а таксама акцыя-шэсце “Бессмяротны полк”. Галоўная мэта акцыі – прадэманстраваць, што гонар за подзвігі ветэранаў будзе вечна жыць у памяці пакаленняў.
Піянеры дружыны нашай ўстановы традыцыйна сталі ўдзельнікамі Вахты памяці на Брацкіх могілках і “жывога калідора” уздоўж вуліцы 1-ай Ленінскай.
Затым навучэнцы і педагогі гімназіі прынялі ўдзел у выставе-продажы бізнес-кампаній устаноў адукацыі раёна і творчай выставе “Гісторыя развіцця адукацыі Дзяржынскага раёна”.
Самыя спартыўныя гімназісты сталі ўдзельнікамі святочнай легкаатлетычнай эстафеты.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *