Home » Навiны » 12 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

12 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

Навучэнцы 7-10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога прайшлі спартландыя “Вясёлыя старты” для 2 класаў, турнір па валейболе для 7 класаў, турнір па баскетболе для 8 класаў, спаборніцтвы па футболе для 9-10 класаў. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі Школы ранняга развіцця; факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Праграмаванне для дзяцей” “ABC”, “Lingwista”, Miłośniki języka polskiego” і інш.; адбылося пасяджэнне клуба “Крынічка”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Мы ўсе суседзі па планеце” (да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22.05)), “500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню” (да Дня славянскага пісьменства і культуры (24.05), “Па старонках Чырвонай кнігі” (да Еўрапейскага дня паркаў (24.05)), “Новыя кнігі” і інш.

Навучэнцы 1 “Б”, 1 “М” класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны ведаў “Дзяцінства, апаленае вайной”; навучэнцы 2 “А”, 2 “Г” класаў – пазнавальнага занятка “Мір табе, дарагая зямля!”.

Навучэнец 6 “Б” класа Луцэвіч Павел стаў удзельнікам рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дыдактычны аплет па вучэбным прадмеце “Матэматыка”, створаны навучэнцамі ў асяроддзі візуальнага праграмавання Scratch. Конкурс прайшоў у інфармацыйным цэнтры па атамнай энергіі на базе Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

Навучэнцы 5-11-х класаў годна прадставілі нашу гімназію на раённым конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі), якая прайшла на базе нашай установы.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”