Главная » Навiны » 19 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”.

Дз Колледж

19 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”.

Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі Школы ранняга развіцця, Школы юнага фізматыка; факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Праграмаванне для дзяцей” “Юны журналіст” і інш.; адбыліся пасяджэнні клубаў “Кліа” і “Інтэлект”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Усё пачынаецца з сям’і”, “Што чыталі вашы бацькі”, “Как сберечь хорошую погоду” (да Сусветнага дня метэаралогіі (20.05)), “Новыя кнігі” і інш.
Навучэнцы 1 класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны ведаў “Бяспечнае лета”; навучэнцы 5-6 класаў — конкурса малюнкаў на асфальце і турніра па піянерболе, прымеркаваных да Дня піянерыі ў Рэспубліцы Беларусь; навучэнцы 9 “А” класа — экскурсіі па раённым краязнаўчым маршруце № 5; хлопчыкі і дзяўчынкі 5 “Б” класа – мерапрыемства СППС “Быць здаровым – здорава!”; выхаванцы клуба “Гармонія” – абласнога этапу творчага конкурсу “Майскі фэст”. На працягу дня ў галерэі гімназіі працавала выстава фотаработ “Быць піянерам – класна!”. Актывісты БРПА таксама сталі ўдзельнікамі рэпетыцыі гульнявой праграмы для будучых акцябрат, якая пройдзе 21 мая, у панядзелак.
Прайшоў бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў будучых першакласнікаў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”