Home » Навiны » Падарожжа па малой радзіме

Падарожжа па малой радзіме

Здаецца, што ўсё вядома табе ў мясцовасці, дзе ты нарадзіўся, рос, хадзіў у дзіцячы садок і школу… Але гэта падманнае ўяўленне. Малая радзіма часта хавае ў сабе шмат нязведанага і цудоўнага. Нездарма распрацавана цэлых 5 тэматычных маршрутаў па Дзяржынскім раёне. І ніводзін з іх не пакіне раўнадушным удумлівага і цікаўнага падарожніка.

У суботу, 26 мая, вучні 5-7 класаў гімназіі накіраваліся на аўтобусна-пешую экскурсію па маршруце пад назвай “Там Беларусі вышэй усёй зямля Дзяржыншчыны маёй…”. Спачатку завіталі ў в. Вялікія Навасёлкі, дзе наведалі гасцінны самабытны музей ў мясцовай школе, былую сядзібу Каруся Каганца, а таксама яго магілу. Дарэчы, з дня яго нараджэння ў гэтым годзе спаўняецца 150 гадоў. Затым ўзняліся на вышэшую кропку Беларусі – гару Дзяржынскую (Святую), дзе наладзілі незабыўную фотасесію. Далей нас чакаў краязнаўчы музей в. Скірмантава, у якім можна было пазнаёміцца з бытам беларусаў, гісторыяй паселішча ў час Вялікай Айчыннай вайны.  Затым па маршруце – Волма з яе прыгожым касцёлам, школьным музеем, старым млыном, сядзібай Ваньковічаў. Старажытныя дрэвы, не горшыя, чым у Белавежскай пушчы, маляўнічае возера з лебядзямі, рэшткі капліцы настроілі на рамантычна-ўзнёслы лад. Канечне, сумна, што многія наведаныя намі аб’екты чакаюць фінансавання, каб заззяць ва ўсёй сваёй красе… Што ж, будзем спадзявацца на лепшае.

Юныя падарожнікі атрымалі шмат уражанняў і новых звестак аб цікавым куточку сваёй малой радзімы. А колькі  маршрутаў  Дзяржыншчыны зведалі вы?

Мінько Кацярына Аляксандраўна, класны кіраўнік 7 “М” класа

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”