Выступление Людмилы Гуринович от имени родителей:
«Вітаю ўсіх у гэтай святочнай зале: паважаныя настаўнікі, госці, бацькі, дарагія дзеці!
Як хутка ідзе час… Залаты час, асабліва для нас, бацькоў, калі дзеці –побач, настаўнікі – на сувязі, а гімназія –у цэнтры горада. Але…
Назад не прыдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Ад імя бацькоў хачу выказаць Вам словы падзякі за Ваша вялікае цярпенне, такт, уменне знайсці ключык да кожнага дзіцяці, за Вашу здольнасць быць не толькі настаўнікамі вучняў, а і сябрамі дзяцей, іх дарадцамі.І самае галоўнае разам з ведамі Вы пасялілі ў іх сэрцы веру ў сябе, у свае сілы. Таму і мы упэўнена гядзім на будучае нашых дзяцей.
Ад усей душы жадаем Вам запамінальнага летняга адпачынку, каб Вашы душэўныя і фізічныя сілы набылі моц для новых крэатыўных ідэй, творчых праектаў і любімых дамашніх спраў. Жадаем Вам неверагоднага цярпення, разумення блізкіх людзей, бадай самага неабходнага ў Вашай складанай і такой важнай прафесіі. Няхай заўседы побач будзе дабрыня і шчасце. Пазітыву Вам і яркіх эмоцый!»