Home » Навiны » 100 балаў на ЦТ па англійскай мове!

100 балаў на ЦТ па англійскай мове!

Віншуем Гармазу Паліну  з перамогай! Паліна набрала  максімальную  колькасць балаў на  ЦТ па англійскай мове – 100 балаў у скарбонцы поспеху! 

Усе гады вучобы ў гімназіі Паліна  была адной  з лепшых  у вывучэнні англійскай мовы,  ўдзельнічала ў алімпіядзе,  многа працавала,  старалася апраўдаць намаганні, якія ў яе  ўкладвала яе  любімая настаўніца Таццяна Віктараўна Аляксеева. Нашы віншаванні Таццяне Віктараўне, бо гэта і яе перамога і сведчанне высокага прафесіяналізму настаўніка!

Хочацца адзначыць,  што гэта першыя 100 балаў  на ЦТ па англійскай мове ў гісторыі  нашай гімназіі і Дзяржынскага раёна! І гэта гэта адзіны 100-бальны вынік у гэтым годзе ў нашым раёне!

∗ Ці ведаеце вы, што ў гэтым годзе усяго у ЦТ па англійскай мове   прынялі  ўдзел 26 031 чалавек, а 100 балаў набралі  толькі 94 абітурыенты. 12 чалавек не справіліся ні з адным заданнем і атрымалі нуль балаў.

Аднаго паступаючага выдалілі з аўдыторыі за выкарыстанне тэлефона. Сярэдні бал па англійскай мове ў гэтым годзе  — 44.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”