03 ліпеня навучэнцы, бацькі, педагогі гімназіі традыцыйна сталі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы 6-10 класаў, педагогі прынялі ўдзел ў святочным шэсці на гарадскую плошчу і мітынгу. У Год малой радзімы святочная калона гімназіі была сімвалічна ўпрыгожана кветкамі рамонак і васількоў, блакітнымі і жоўтымі шарамі, парасонамі з лагатыпам ўстановы, а таксама шчырымі, радаснымі ўсмешкамі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
У рамках правядзення мітынга піянеры дружыны гімназіі сталі ўдзельнікамі вахты Памяці на Цэнтральнай плошчы г.Дзяржынска ля Стэлы пераможцаў.
Актывісты ПА ГА “БРСМ” у гэты дзень сустракалі ветэранаў ля раённага выканаўчага камітэта, ўручалі ім кветкі і святочныя бутаньеркі, а таксама суправаджалі калону райвыканкама на мітынг, пасля якога ўсклалі вянок на Брацкіх могілках.
У Дзень Незалежнасці педагогі гімназіі сталі удзельнікамі раённай выставы-конкурсу фларыстычных дываноў “Прыгажосць роднага краю”, прымеркаванай да Года малой радзімы.
Больш падрабязна аб конкурсе “Прыгажосць роднага краю”, яго выніках можна будзе таксама прачытаць на сайце нашай гімназіі.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.