Дзяржыншчына! Ў любую пару года –
зялёны ліст, чырвоны цвет,
Цябе расквеціць так мастак – прырода –
Даецца дзіву навакольны свет!
03 ліпеня педагогі гімназіі сталі ўдзельнікамі раённай выставы-конкурсу фларыстычных дываноў “Прыгажосць роднага краю”. Конкурс, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у рамках раённых мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.
Фларыстычны дыван ўяўляў сабой кветнік з выкарыстаннем кветкава-дэкаратыўных раслін – аднагадовых і шматгадовых. Кампазіцыйнае рашэнне, складанасць, арыгінальнасць дывана выказвалі ідэі прыгажосці роднага краю.
Фларыстычная кампазіцыя “Дом там, дзе цябе чакаюць”, створаная педагогамі гімназіі, па выніках конкурсу была адзначана Дыпломам II ступені.
Шчыра віншуем і выказваем словы падзякі дырэктару гімназіі Паўхлеб Людміле Станіславаўне, настаўнікам англійскай мовы Барута Наталлі Станіславаўне, Сухаравай Марыі Сяргееўне, Баранавай Юліі Анатольеўне, настаўніку біялогіі Слінка Святлане Уладзіміраўне і настаўніку пачатковых класаў Клыгун Ірыне Леанідаўне!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.