Навучэнцы 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Мы ўсе разам за здароўе!”, у рамках якога былі арганізаваны спартыўнае свята «Асенні калейдаскоп» (4А, 4Б класы), спартландыя «Лоўкія, дужыя, смелыя!» (3А, 3Б, 3В класы), конкурс тэматычных малюнкаў на асфальце (5-6 класы), легкаатлетычны крос (7, 8, 9, 10 класы), рухомыя гульні для ўсіх жадаючых.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” і інш. Навучэнцы гімназіі таксама прынялі ўдзел у Першынстве Мінскай вобласці па баскетболе.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гуртка “Крэатыўнае рукадзелле” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “100 гадоў на варце Радзімы”, “Э. Асадаву 95 гадоў”, “Сталіца Беларусі – Мінск” і інш.
Выхаванцы гурткоў па вывучэнню польскай мовы сталі ўдзельнікамі тэматычнай экскурсія ў г.Мінск “Мінск – сталіца маёй Радзімы”, а навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа – сустрэчы з педагогамі гімназіі.
Гімназісты таксама прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных у ЦТДіМ, ЭБЦ, РЦТіК у рамках Тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.