У пятніцу, 21 верасня, дэлегацыя вучняў і настаўнікаў гімназіі наведала Беларускую дзяржаўную філармонію. На яе сцэне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне дыпламантаў рэспубліканскага этапа конкурса “Залатое пяро Белай Русі”. Пераможцы атрымоўвалі дыпломы і падарункі з рук галоўных рэдактараў буйнейшых рэспубліканскіх выданняў, слухалі пажаданні ад Міністра інфармацыі Алеся Карлюкевіча, главы грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Г.Давыдзькі і іншых значных людзей краіны. Самае прыемнае ў гэтых падзеях было тое, што дыпламанткай I ступені ў намінацыі “Медыя III тысячагоддзя” была вучаніца 9 “М” класа гімназіі Наталля Рагожкіна! Віншуем яе з гэтай цудоўнай перамогай! Няхай яна стане чарговай прыступкай на шляху Наташы да сваіх вышынь.
У якасці музычнага падарунка быў арганізаваны канцэрт сімфанічнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Анісімава “Любімая класіка”. Гэта было феерычна і незабыўна! Выказваем падзяку “Белай Русі” за арганізацыю такого свята для нас.
К.А. Мінько