Главная » Навiны » 22 верасня пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

22 верасня пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

22 верасня шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.
Навучэнцы 2 “А”, 2 “Б”, 2 “В” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс) і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Lingwista”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка” і інш. Прайшлі падрыхтоўка да Дня настаўніка і падрыхтоўка да Дня нараджэння піянерскай дружыны гімназіі г.Дзяржынска.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Мір патрэбны ўсім” (да Дня міру (21.09), “Як зберагчы добрую пагоду”, “Ачысцім планету ад смецця!” (да Тыдня Сусветнай акцыі “Мы чысцім свет” (21-27.09), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 4-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Што? Дзе? Чаму?”.
Навучэнцы 3-4 класаў сталі ўдзельнікамі квест-гульні “У пошуках згубленага скарбу” і мерапрыемства клуба “X-Stream” «Enjoy your English», якое прайшло ў форме моўнай гульні; навучэнцы 5 класаў — гульні-практыкума «Я — дома, Я- в школе, Я – среди друзей», арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В., навучэнцы 7 класаў – інтэлектуальнай гульні “Цудоўны свет раслін”; выхаванцы клуба ЮІД — шэрага мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнагая дня без аўтамабіля (22.09), а менавіта: спаборніцтваў сярод аматараў фігурнага кіравання веласіпедам і аматараў роллер спорту “Свет без машын” і флэш-акцыі “Флікер” – мой сябар!.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж