Главная » Навiны » Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!

Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!

06 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

Навучэнцы 4 “Б”, 4 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Lingwista”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка” і інш. Прайшлі падрыхтоўка да Дня маці і падрыхтоўка да конкурснай праграмы “Містар гімназіі-2018”. Пачалі сваю работу гурткі “Моднае хобі” і “Праграміраванне для дзяцей”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Музычная мазаіка” (да Сусветнага дня музыкі), “Яны жывуць побач з намі” (да Сусветнага дня абароны жывёл), “Новыя кнігі” і інш.

Навучэнцам 4-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Як дзікія жывёлы сталі хатнімі”, хлопчыкі і дзяўчынкі таксама праглядзелі і абмеркавалі фільм “Спирит-душа прерий”.

Навучэнцы 3 “М” і 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі занятка школы эканамічнага поспеху “Вывучаешь мір фінансаў – атрымаешь болей шансаў”; навучэнцы 9-х класаў – інтэрактыўнай гадзіны “Хімія ў задачах і ў паўсядзённым жыцці”; выхаванцы клуба “Гармонія” — музычнай гасцёўні “Нас яднае малая Радзіма”; навучэнцы 4-х класаў — гульні-практыкума “Я выбіраю бяспечнае дзяцінства”, арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В.; актывісты вучнёўскага самакіравання — акцыі “Дом без адзіноты” (да Дня настаўніка).

Усе, хто прыйшоў у суботу гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж