З 08 па 13 кастрыніка ў гімназіі г. Дзяржынска пройдзе святочная акцыя “Дзясятка” для матулі”. Акцыя прымеркавана да Дня матулі, які будзе адзначацца ў нашай краіне 14 кастрычніка.
Удзельнікі акцыі – навучэнцы 3-11 класаў — павінны вельмі пастарацца ў час вучэбных заняткаў і атрымаць як мага больш “выдатных адзнак”. Пераможцы акцыі будуць выяўлены па паралелях на наступным тыдні і ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.
Заклікаем гімназістаў прыняць актыўны ўдзел у акцыі і парадаваць сваіх матуль у святочны дзень!
Арганізатары акцыі