Главная » Навiны » “Я рукі матчыны цалую…”

“Я рукі матчыны цалую…”

13 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”
Навучэнцы 4-8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я!”, у межах якога прайшлі: святочныя эстафеты для 4В, 4Г класаў, спартыўная гульня “Два агні” для 5 класаў, спаборніцтвы па футболе для 6 і 7 класаў, турнір па баскетболе для 8 класаў і рухомыя гульні на свежым паветры для ўсіх жадаючых.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя” і інш. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пад зоркай маці”, “Жыццё – вечная вандроўка” (да 130-годдзя Я. Драздовіча), “Пісьменнікі-юбіляры” (да 105-годдзя Э. Агняцвет), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 4 “М” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Што прынёс нам паштальён?” (да Сусветнага дня пошты (09.10).
Навучэнцы 4 “А” і 4 “Б” класаў выпусцілі святочную газету да Дня маці “Матуля мілая мая…”; навучэнцы 6 класаў сталі ўдзельнікамі гульні-спаборніцтва “Вучымся, гуляючы!” (клуб “Інтэлект”); навучэнцы 3-4 класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “The Joy Of Learning English. Mix”; навучэнцы 9 і 11 класаў — заняткаў Школы юных фізікаў у БДУ; навучэнцы 9 “В” класа – заняткаў па дапрафесійнай падрыхтоўцы на базе ААТПЛ; навучэнцы 2 “Б” класа – экскурсіі ў ЭБЦ; навучэнцы 8 “А” класа — гульні-практыкума “Цікавая прапанова, ад якой цяжка адмовіцца”, арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В.; выхаванцы клуба “Гармонія”, актывісты БРПА, БРСМ — музычнага праекта да Дня маці “Вам, любімыя нашы матулі, прысвячаем…”.
Выхаванцы гурткоў па вывучэнні польскай мовы годна прадставілі нашу ўстанову у абласным конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі імя А. Міцкевіча. Дзве гімназічныя сям’і таксама прынялі ўдзел раённым турысцкім свяце “Тата, мама, я – турысцкая сям’я!”.
Усе, хто прыйшоў у суботу ў гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма” і выставу творчых работ “Мая матуля – масцярыца!”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж