Главная » Навiны » 20 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “PROДзяўчынкі – малайчынкі!”

20 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “PROДзяўчынкі – малайчынкі!”

Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Здароўе – гэта здорава!”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Яда шкодная і карысная” (да Сусветнага дня харчавання (16.10)), “Сусветны дзень хлеба” (16.10), “Знакомься: Интернет!” (да Дня нараджэння Інтэрнэта (21.10)), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 3 “А” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Прафесія – повар” (да Міжнароднага дня повара (20.10)).

Навучэнцы 4 “Г” і 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі квэст-гульні “Па-за старонкамі школьнага падручніка”; выхаванцы клуба “Інфа” — гульні-спаборніцтва “Займальная фізіка”; навучэнцы 5-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “Let’s have fun with English!”; навучэнцы 10-х класаў — працоўнага дэсанта “Чыстая гімназія – чысты горад!” (у межах рэспубліканскага месячніка); актывісты вучнёўскага самакіравання — пасяджэння ДРП (на базе СШ № 2 г.Дзяржынска); навучэнцы 9 “В” класа – заняткаў па дапрафесійнай падрыхтоўцы на базе ААТПЛ; навучэнцы 2 “В” класа – экскурсіі ў ЭБЦ; навучэнкі 8-11 класаў – першага прафарыентацыйнага мітапа “ProGirls”.

На базе гімназіі прайшоў занальны этап абласных гульняў КВЗ “Асенні марафон”. Кожны, хто прыйшоў у суботу ў гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма”, якая знаходзіцца ў гімназічнай галерэі.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж