Главная » Навiны » “Гімназія – наш шлях у будучыню!”

Дз Колледж

“Гімназія – наш шлях у будучыню!”

“Гімназія – наш шлях у будучыню!” Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 24 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4Б, 4Г класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнні гімназічных клубаў; выстава-продаж бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак”; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Робататэхніка”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Есць правы і есць абавязкі” (да Сусветнага дня дзяцей (20.11)), “Пісьменнікі-юбіляры” (да 70-годдзя Я.Янішчыц, 105-годдзя В.Драгунсканга), “Тэлебачанне – цудоўны свет” (да Сусветнага дня тэлебачання (21.11)) і інш. Навучэнцам 3-х класаў у бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “Кнігі на ўсё жыццё”, прымеркаванай да 110-годдзя М. Носава.
Навучэнцы 3В, 4Г класаў сталі ўдзельнікамі інтэлект-шоў “Хачу ўсё ведаць!”; навучэнцы 7-х класаў — інтэлектуальнай гульні “Зорны час” (клуб “Інтэлект”); навучэнцы 8-х класаў – літаратурнай гасцёўні “Паэты –юбіляры восені” (клуб “Крынічка”); навучэнцы 9-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “Чароўны свет англійскай граматыкі”; выхаванцы клуба “Гармонія” – канцэртнай праграмы “Таленты гімназіі”; актывісты вучнёўскага самакіравання — пасяджэння дзіцячага раённага парламента (на базе СШ № 2 г.Дзяржынска); навучэнцы 5-х класаў, бацькі, кіраўніцтва гімназіі, педагогі – урачыстага мерапрыемства “Дзень гімназіста”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”