Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 01 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнне гімназічнага клуба “Кліа” (у рамках Тыдня клуба); заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Добрыя кнігі” (у межах фестывалю-марафону “Крылы Анёла”), “Скажы жыццю “Да!” (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам), “Яны жывуць побач з намі” (да Сусветнага дня хатніх жывёл (30.11). Навучэнцам 3 “В” класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у цікавых тэстах “Ці ўмееце вы сябраваць”.
Навучэнцы 9-11-х класаў сталі ўдзельнікамі другога дня Алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, якая прайшла на базе гімназіі № 1 г.Дзяржынска; навучэнцы 3 “М” і 4 “А” класаў – інтэлектуальнай гульня”Што? Дзе? Калі?” — “Здароўе, як і жыццё, асабістае багацце” (у межах РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); навучэнцы пачатковых класаў – раённага конкурсу “Я – даследчык” (на базе СШ № 2 г.Дзяржынска); навучэнцы 10-х класаў – сустрэчы з выпускніком гімназіі, курсантам 1 курса ГУА “Інстытут пагранічнай службы РБ” Нагібовічам Уладзіславам (у межах Школы актыўнага грамадзяніна); навучэнцы 1-2 класаў – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра; навучэнцы 7-8 класаў — экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы; актывісты БРСМ гімназіі – акцыі да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам (01.12) “Чырвоная стужка”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.