
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Паважаныя бацькі і педагогі!
Шчыра віншуем вас з надыходам ЗІМОВЫХ КАНІКУЛ 2018/2019 навучальнага года!
Жадаем вам святочнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 23 снежня 2018 года да 07 студзеня 2019 года.
Нагадваем вам, што ў час зімовых канікул
праводзяцца акцыі: навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” (10.12.2018-11.01.2019), акцыя “Бяспечныя канікулы” (13.12.2018-07.01.2019), “Клопат” (віншаванне ветэранаў ВАв), “Дом без адзіноты” (віншаванне настаўнікаў-пенсіянераў),

- “Цуды на Каляды” (віншаванне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі);
- рэалізуюцца педагагічныя праекты “Па планеце крочыць Новы год”, “Птушкі на кармушцы”;
- у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Падлетак”, “Сям’я”;
- пры спрыяльных умовах надвор’я будуць арганізаваны зімнія забавы (катанне на лыжах, санках, лядзянках, каньках);

- навучэнцы гімназіі змогуць стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, арганізаваных ДУДА “ЦТДіМ Дзяржынскага раёна” (асобны план) – майстар-класаў, інтэрактыўных экскурсій, акцый, спаборніцтваў і інш.
Кіраўніцтва гімназіі