
Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 22 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Спорт нам дапаможа сілы памнажаць!”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пісьменнікі-юбіляры” (да 220-годдзя А.Міцкевіча), “Яшчэ раз пра рэсурсазберажэнне”, “Хто яшчэ не прачытаў?” і інш.
Навучэнцам 3М класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у бібліятэчнай гадзіне “Дядя Фёдор, Пёс и Кот” (па творах Э. Успенскага).
Навучэнцы 2А, 2Б класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гадзіны “Зімовыя народныя святы”

Выхаванцы гурткоў па вывучэнні польскай мовы атрымалі асалоду ад традыцыйнага Каляднага свята; навучэнцы 9-х класаў прынялі ўдзел – у сустрэчы ў межах Школы актыўнага грамадзяніна; актывісты БРПА — раённага конкурсу “Піянерскі квіз” (вынік удзелу – 4 месца); выхаванцы гуртка “Што? Дзе? Калі?” — раённага чэмпіяната па інтэлектуальных гульнях; навучэнцы 5-х класаў – акцыі СППС “Бяспечныя канікулы”.
На базе гімназіі прайшоў занальны этап спартыўных спаборніцтваў па зімнім шматбор’і “Абаронца Айчыны».
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.