Главная » Навiны » “Зімовы калейдаскоп”

“Зімовы калейдаскоп”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 12 студзеня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 5-8-х класаў сталі ўдзельнікамі тэматычнага Дня здароўя. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Баскетбол” і інш. На базе гімназіі прайшлі раённыя спартыўныя спаборніцтвы па лыжных гонках.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Птушка 2019 года: 10 цікавых фактаў”, “Пісьменнікі-юбіляры”, “Харукі Муракамі” і інш. Навучэнцам 4А класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “Дзень заказнікаў і нацыянальных паркаў”.

Навучэнцы 1А, 1М класаў сталі ўдзельнікамі творчай майстэрні, у межах якой быў створаны калаж “Зімовыя забавы”; выхаванцы клуба “Гармонія”, педагогі гімназіі – традыцыйнага святочнага мюзікла “Чароўны куфэрак”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж