Главная » Навiны » “Гімназія чакае вас!..”

“Гімназія чакае вас!..”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 02 лютага шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 2-х і 2-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная”; навучэнцы 3-х класаў – рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш. Выхаванцы гуртка “Таеквандо” прадставілі гімназію на чарговых спартыўных спаборніцтвах.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Моднае хобі” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пісьменнікі-юбіляры”, “Зямля з блакітнымі вачыма” (да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў (02.02)), “Маленькі прафесар” і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 3В, 3М класаў сталі ўдзельнікамі конкурса снежных фігур “Казкі матухны-зімы” (на тэрыторыі я/с № 5); навучэнцы 5-х класаў – мерапрыемства клуба “XStream” “Tastes Differ”; навучэнцы 6-х класаў – выхаваўчага мерапрыемства “About Belarus with love”; выхаванцы клуба “Гармонія” — Вечара сустрэчы з выпускнікамі.

Неабходна адзначыць, што у межах правядзення Вечара сустрэчы “Теплом согрета эта встреча…” былі арганізаваны: работа тэматычных фотавыстаў, фотазон; выстава-продаж гімназічнай бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак”; майстар-клас “Сімвал выпускніка”; дэманстрацыя відэаролікаў пра гімназію; выстава “25 прычын быць з намі”; традыцыйная канцэртная праграма.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж