Главная » Навiны » “Здаровы я – здаровая краіна!”

“Здаровы я – здаровая краіна!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 09 лютага шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 1, 2, 5, 8, 9, 10-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная”; навучэнцы 3Б, 3В класаў – рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Моднае хобі”, “Інтэлектуальныя гульні” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Зімовыя перамены ў прыродзе”, “Прайшла праз дзяцінства вайна” (да Дня юнага героя-антыфашыста (08.02)), “Будзем эканомнымі”, “Трагедыя і доблесць Афгана” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15.02)) і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 6М класа сталі ўдзельнікамі мерапрыемства клуба “Інтэлект” “Мир множеств»; навучэнцы 1Г, 3Г класаў — брэйн-рынга “Аб тваім здароўі, чалавек” (у межах дзейнасці РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); выхаванцы клуба ЮІД – раённай Алімпіяды па правілах дарожнага руху (вынік удзелу – 3 месца); выхаванцы клуба ЮВП — раённых конкурсаў “Школа бяспекі-2019”, “Выратавальнікі вачыма дзяцей”; выхаванцы клуба “Кліа” — VIII раённай алімпіяды па краязнаўстве.

Каманда гімназістаў таксама прадставіла нашу ўстанову адукацыі ў другім адкрытым конкурсе для школьнікаў #STEM_fest_Borisov.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж