Главная » Навiны » “Суботні настрой”

“Суботні настрой”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 16 лютага шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 3, 8, 9-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Моднае хобі”, “Інтэлектуальныя гульні” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Усё пачынаецца з кахання” (да Дня Валянцiна (14.02)), “Байкі на стагоддзі” (да 250-годдзя І.Крылова (13.02)); “На планеце Дабрыні” (да Дня спантаннага праяўлення дабрыні (17.02)) і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 6М класа сталі ўдзельнікамі мерапрыемства клуба “Інтэлект” “Мир множеств-2»; навучэнцы, бацькі 1В класа — дзіцяча-бацькоўскай гасцёўні «В гостях у книги»; навучэнцы 1М класа — конкурсу юных чытальнікаў паэзіі «Вясёлка и мы — надзейныя сябры»; навучэнцы 5-9 класаў — конкурсу паэзіі “The World is Full of Poetry” (у межах правядзення Фестываля замежных моў-2019); навучэнцы 9-11 класаў — пасяджэння клуба “Крынічка”; навучэнцы 7 класаў – тэматычнага мерапрыемства “Свая гульня”; актывісты вучнёўскага самакіравання — акцыі “Рады вас вітаць!” і падрыхтоўкі да ўдзелу у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу лідараў “Супертройка”.

Гімназісты таксама прынялі ўдзел у шэрагу раённых мерапрыемстваў, якія прайшлі як на базе гімназіі, так і ва ўстановах дадатковай адукацыі і культуры раёна, — круглым стале “Выбар прафесіі – мая будучыня” (9-10 кл.), 1 этапе раённых Дзён творчасці і спаборніцтваў для навучэнцаў пачатковых класаў, фестывалі ваенна-патрыятычнай песні імя В.Сідаровіча (10 кл.), адкрытым першынстве Дзяржынскага раёна па спартыўным арыенціраванні «Арыент-шоў-2019».

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж