Главная » Навiны » “Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

“Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 9 сакавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3А, 3М класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў “Два агні”; навучэнцы 5, 6, 7, 10-х класаў – Дня здароўя “У здаровым целе – здаровы дух!”, у межах якога былі арганізаваны: турнір па піянерболе і турнір па настольным тэнісе для 5 класаў, спаборніцтвы па піянерболе для 6 класаў, спаборніцтвы па валейболе для 7 класаў і першынства па настольным тэнісе для 10 класаў. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Новыя кнігі”, “Жанчына — крыніца ўсёй прыгажосці”, “Прафесія — міліцыянер” (да Дня міліцыі (04.03)) і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 2В, 2Г класаў сталі ўдзельнікамі КТС “А ну-ка, дзяўчынкі!”; навучэнцы 9-х класаў – раённага фальклорнага свята “Здравствуй, Масленица! В гости Весну просим!”; выхаванцы клуба “Гармонія” – святочнай канцэртнай праграмы для матуль і бабуль навучэнцаў гімназіі, прымеркаванай да Дня 8 Сакавіка, “Весна несмелыми шагами…”
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж