Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 16 сакавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3А, 3В класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Асноўны закон краіны” (да 25-годдзя Канстытуцыі РБ (15.03)), “Добрыя кнігі” (да Дня праваслаўнай кнігі (14.03)), “Блакітныя стужкі Беларусі” (да Міжнароднага дня рэк (14.03)), “Новыя кнігі” і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 2М і 3А класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Незвычайнае побач”; навучэнцы 6М класа — мерапрыемства клуба “Інтэлект” «Круги Эйлера» (у межах Тыдня матэматыкі); навучэнцы 8-х класаў – інтэлектуальнага турніра па гульні “Што? Дзе? Калі?” (вынікі турніра наступныя: 1 месца – 8Б кл., 2 месца – 8М кл., 3 месца – 8А кл., 4 месца – 8В кл.); выхаванцы клуба “Гармонія” — 19 абласнога агляду ўзорных і народных калектываў; навучэнцы 10-х класаў — падрыхтоўкі да раённага творчага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”; актывісты вучнёўскага самакіравання — выязнога пасяджэння дзіцячага раённага Парламента; навучэнцы 9-х і 11-х класаў — раённага прафарыентацыйнага мерапрыемства “Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, якое прайшло на базе нашай гімназіі.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















