Главная » Навiны » Падведзены вынікі конкурсу на лепшы постарны даклад сярод вучняў 5-8 класаў

Падведзены вынікі конкурсу на лепшы постарны даклад сярод вучняў 5-8 класаў

Конкурс на лепшы постарны даклад сярод вучняў 5-8 класаў стаў часткай традыцыйнага Дня Навукі ў гімназіі. Тэмы, якія асвятляюць вучні ў сваіх дакладах, вельмі разнастайныя,  але аб’яднаны адной ідэяй.
У 2014 годзе гэта быў конкурс на лепшы постарны даклад па тэме «Навукоўцы Беларусі”.
У 2015 годзе вучні даследвалі самыя яркія дасягненні і адкрыцці XX стагоддзя.
У 2016 годзе конкурс быў прысвечаны Дзеячам культуры Беларусі.
Тэмай конкурсу ў 2017 годзе сталі словы «Сапраўдны навуковец – гэта летуценнік…”
У 2018 годзе адбыўся конкурс на лепшы постарны даклад «Мая Дзяржыншчына, табою ганаруся!»
Другі год запар мы прысвячаем конкурс на лепшы постарны даклад роднай Дзяржыншчыне. І калі ў мінулым годзе мы даведаліся многа новага пра знакамітых людзей і цікавыя мясціны нашага краю, то ў гэтым годзе агульнай тэмай конкурсу сталі прадпрыемствы Дзяржыншчыны. Вучні пабывалі на завочных экскурсіях на такіх вядомых прадпрыемствах як “МАВ”, ” ЭЛІЗ”, “Штадлер”, “ІТА”…. Ацэньвалі дакладчыкаў -ўдзельнікау конкурсу вучні 5-8 класаў, якія даведаліся шмат цікавых фактаў пра прамысловасць нашага рэгіёна.
Падводзім вынікі конкурсу!

Сярод 5-6 класаў максімальную колькасць балаў набралі 5 “Б” клас, 5 “М” клас, 6 “А” клас, 6 “Б” клас, 6 “В” клас. Трэба адзначыць, што вучні  амаль усіх 5-6 класаў праявілі вынаходлівасць і выкарысталі магчымасць зарабіць дадатковыя балы, азнаёміўшы з інфармацыяй старшакласнікаў. Такім чынам, табліца балаў выглядае так:

Клас Асноўныя балы
(max — 80 балаў)
Дадатковыя балы Агульны лік
5 «А» 79 30* 129
5 «Б» 80    
5 «В» 67    
5 «М» 80 10* 90
6 «А» 80 20* 100
6 «Б» 80 10* 90
6 «В» 80    
6 «М» 76 10* 86
7 «А» 80    
7 «Б» 80    
7 «В» 76    
7 «М» 77 9* 86
8 «А» 79    
8 «Б» 67    
8 «В» 76    
8 «М» 80    

Пераможцамі сталі класы, якія набралі максімальныя 80 асноўных балаў: 5 «Б», 5 «М», 6 «А», 6 «Б», 6 «В», 7 «А», 7 «Б», 8 «М», а таксама класы, якія палепшылі свой вынік дзякуючы ініцыятыўнасці: 5 “А”, 6 “М” і 7 “М”.
Віншуем калектывы класаў –пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў і перамог!

 

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж