Главная » Навiны » “Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

“Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 13 красавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3, 7, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у межах якога прайшлі: спартыўныя эстафеты для 3В, 3Г класаў, вясенні крос (1000 м, бег) для 7 класаў, турнір па валейболе для 8 класаў, спаборніцтвы па футболе для 9 класаў і турнір па баскетболе для 10 класаў. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пасябруй са спортам” – агляд кніг, падбор матэрыялу “Давайте будем беречь Планету!” (да Дня экалагічных ведаў (15.04)), “Зоркі глядзяць на нас” (да Сусветнага дня авіацыі і касманаўтыкі (12.04)), “Яны былі на той вайне” (да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцэнтрацыйных лагераў) і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 1В, 1М класаў сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы “Касманаўтам быць хачу”; навучэнцы 5-х класаў – інтэлектуальнага турніра; навучэнцы 10-х класаў – музычнай гасцёўні “Where the waves of music bring me to” (клуб “X-Stream”); выхаванцы гурткоў па вывучэнні польскай мовы – творчага агляду-конкурсу аматараў паэзіі «Польскія паэты дзецям»; выхаванцы клуба юных інспектараў дарожнага руху – падрыхтоўкі да раённага злёту-конкурсу атрадаў ЮІР; выхаванцы РЦ “Школа выхавання праз мастацтва” — творчай сустрэчы з прадстаўнікамі абласнога РЦ на базе ДУА “СШ № 8 г.Слоніма”.
На базе нашай гімназіі таксама прайшоў працоўны дэсант у межах раённага суботніка, рэпетэцыйнае тэсціраванне па вучэбных прадметах і дыстанцыйная алімпіяда па матэматыцы. Педагог-арганізатар Нарэйка Д.Р. прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-арганізатараў (на базе СШ № 4 г.Дзяржынска).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж